Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцам не далі прыехаць разьвітацца з Казулінай


Сёньня раніцай па дарозе ў Менск міліцыя затрымала сьветлагорскіх прадпрымальнікаў Анатоля Зьмітровіча й Генадзя Захарчанку.


"Мы даехалі на аўтамашыне Генадзя да мястэчка Парычы. Гэта 30 кілямэтраў ад Сьветлагорску. Нас затрымаў патруль ДАІ і вярнуў назад у горад. У райаддзеле міліцыі мяне завялі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, дзе амаль тры
Амаль тры гадзіны дапытвалі ў якасьці сьведкі пра невядомага мне асабіста прадпрымальніка
гадзіны дапытвалі ў якасьці сьведкі пра невядомага мне асабіста прадпрымальніка. Генадзя супрацоўнікі ДАІ прымусілі праходзіць экспэртызу на ўжываньне алькаголю”, — распавёў спадар Зьмітровіч.

Адпусьцілі прадпрымальнікаў на пачатку адзінаццатай гадзіны, калі было ўжо зразумела, што да паўдня ім ніяк не пасьпець у Менск на пахаваньне Ірыны Казулінай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG