Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: “Дыялёг паміж ЗША і Беларусьсю цяпер залежыць ад Менску”


Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай, у якой выказваюцца спадзяваньні на датэрміновы і канчатковы выхад на волю Аляксандра Казуліна.

Як заявіў прэсавы сакратар амэрыканскага дзярждэпартамэнту Том Кейсі, “вельмі важна, каб вызваленьне Казуліна было канчатковым”. Калі ж палітвязьня вызваляць датэрмінова, то “ЗША будуць гатовыя пачаць дыялёг зь Беларусьсю адносна далейшых крокаў па паляпшэньні двухбаковага супрацоўніцтва”

А кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка ўчора падчас прызначэньня прадстаўнікоў Беларусі за мяжой заявіў: “Калі мы ідзем на нейкія кампрамісы з нашымі суседзямі, з амэрыканцамі, з Эўразьвязам па пэўных накірунках, гэта не азначае, што мы мяняем палітыку, яна ў нас вызначаная. У нас няма той сілы, перад якой мы можам сёньня дрыжаць, прыніжацца і прагінацца».

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў так камэнтуе гэтыя выказваньні:

«У дадзеным выпадку я не магу сказаць, што з боку ЗША назіраецца ціск. Хутчэй гэта прапанова нейкага кампрамісу. Пытаньне толькі ў адным – ці пойдуць беларускія ўлады на гэты крок? Пакуль што ў мяне ёсьць сумненьні, бо існуе вядомае асабістае стаўленьне спадара Лукашэнкі да спадара Казуліна. Але калі ўлады пойдуць насустрач пажаданьням ЗША, дык тады, я мяркую, можа пачацца нейкі дыялёг».


XS
SM
MD
LG