Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец: “Казуліна выпусьцілі, каб паглядзець, што ён будзе рабіць”


Ці можа пайсьці ўлада на канчатковае вызваленьне Аляксандра Казуліна? Ці можа Казулін у сёньняшнім псыхалягічным стане прымаць спакойныя і ўзважаныя рашэньні? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы палітычны вязень, адзін з найбліжэйшых сябраў Казуліна Сяргей Скрабец


Цыганкоў: “З палітычнага пункту гледжаньня ўлада магла б разумець, што выпусьціць Казуліна зараз было б выгодна. Гэта можна было б прадставіць як акт мудрасьці і гуманізму. Але мы ведаем пра асабістае стаўленьне Лукашэнкі да Казуліна. Ці можа ўлада пераступіць праз сябе і вызваліць Казуліна?”

Скрабец: Я лічу, Казуліна выпусьцілі, каб паглядзець, што ён будзе рабіць. Калі ён будзе паводзіць сабе спакойна, то я думаю, вызваленьне можа адбыцца. Але калі будуць нейкія палітычныя выбухі, то яго забяруць за краты зноў. Гэта залежыць ад таго, як пройдзе пахаваньне”.

Цыганкоў: “Сяргей, вы таксама былі ў зьняволеньні. Як гэта -- вяртацца за краты, пасьля таго, як тры дні пабыў з роднымі, блізкімі?”

Скрабец: “Ведаеце, гэта вельмі цяжка. Трэба быць вельмі мужным чалавекам, але Казулін якраз такі чалавек і ёсьць. Ісьці з волі назад за краты, дзе шмат людзей асуджаных за сапраўдныя злачынствы, дзе жорсткія ўмовы... Два гады ён там ужо прабыў, а застаецца яшчэ тры – гэта вельмі цяжка”.

Цыганкоў: “Аляксандра Казулін за гэты час, што знаходзіцца ў Менску, зрабіў шэраг рэзкіх заяваў. На вашую думку, з улікам ягонага цяперашняга псыхалягічнага стану – наколькі Казулін можа цяпер прымаць абгрунтаваныя і спакойныя рашэньні?”

Скрабец: “Я лічу, што можа. Гэта чалавек з жалезнай воляй, і выпрабаваньні толькі загартоўваюць ягоны дух. Такія людзі рэдка нараджаюцца, але яны ёсьць”.

Цыганкоў: “Ці ўдалося вам за гэтыя дні пагаварыць з Казуліным, даць яму нейкія парады?”

Скрабец: “Вядома, мы размаўлялі. Я лічу, што зараз яму трэба сабраць усю волю ў кулак і ня даць уладам падставы для правакацыяў. Будзем спадзявацца, што Казулін застанецца на свабодзе”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG