Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж з Чырвонага Касьцёлу 26 лютага <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


У Чырвоным касьцёле ў Менску прайшло грамадзкае разьвітаньне з Ірынай Казулінай. Яна будзе пахаваная ў пасёлку Тарасава Менскага раёну


Ірына Казуліна памёрла вечарам 23 лютага. Пахаваньне адкладвалася ў зьвязку з тым, што Аляксандар Казулін толькі праз праз два дні быў адпушчаны для апошняга разьвітаньня.







Ля ўваходу ў касьцёл - партрэты Ірыны Казулінай, запаленыя сьвечкі, кветкі. Людзі, якія сабраліся вакол касьцёлу, утварылі жывы калідор.





Труну зь целам нябожчыцы ля ўваходу ў касьцёл сустрэў ксёндз магістар Уладзіслаў Завальнюк, які прачытаў малітву.



У касьцёле сабралася каля 2 тысячаў чалавек. Людзі нясуць кветкі, вянкі зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Ля нябожчыцы - Аляксандар Казулін, дочкі Юля і Вольга, родныя, сябры.



Разьвітацца з Ірынай Казулінай прыйшлі дыпляматы амбсадаў ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, іншых краінаў, вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, моладзь.



Паэт Генадзь Бураўкін так патлумачыў, чаму ён прыйшоў разьвітацца з Ірынай Казулінай:

Генадзь Бураўкін: "Я ня мог сюды не прыйсьці. Я прыйшоў, каб сказаць дзякуй, пакланіцца да зямлі і сваказаць апошняе "бывай" чалавеку сьвятла, чалавеку рэдкай дабрыні і мужнасьці. Лёс мне не падарыў доўгіх гадоў знаёмства з Ірынай Іванаўнай, нас зь ёю зьвяла бяда - бяда яе сямейная, бяда нашая беларуская. Я проста дзівіўся той мужнасьці, той дабрыні, якія несла ў сабе яна. Яна служыла ня толькі свайму мужу, сям’і, яна служыла агульнай нашай справе, яна служыла Беларусі.

І тое, што так многа людзей сёньня прыйшло зь ёю разьвітацца, сьведчыць пра тое, што яе сьвятло, яе дабрыня былі ўспрынятыя і былі зразумелыя, і я спадзяюся, што ўсе мы яшчэ доўга будзем сагравацца памяцьцю аб ёй, а прыклад яе мужнасьці, яе нязломнасьці дапаможа нам у нашай сьвятой справе барацьбы за лепшы лёс нашай роднай зямлі”.





Як сказаў пробашч касьцёла ксёндз Уладзіслаў, разьвітаньне да 12-й гадзіны ў сераду.



Ірына Казуліна будзе пахаваная на могілках у пасёлку Тарасава Менскага раёну..





У касьцёле гучаць жалобныя песьні, людзі ідуць і ідуць, каб разьвітацца з Ірынай Казулінай, выказваюць спачуваньне родным і блізкім.



Я падыходжу да маці журналіста Зьмітра Завадзкага спадарыні Вольгі.

Вольга Завадзкая: "Чаму я прыйшла? Па-першае, я хачу выказаць салідарнасьць з усім грамадзтвам, па-другое, з-за таго бязьмежжа, якое ўчынілі, калі не адпускалі самога Казуліна разьвітацца з жонкай, а па-трэцяе, для таго, каб аб'яднацца зь людзьмі, якія прагнуць пераменаў. Я не магу быць убаку ад усеагульнага гора і ад усеагульнага жаданьня быць свабоднымі".



Хачу яшчэ раз нагадаць словы ксяндза Ўладзіслава Завальнюка: "Няхай нашыя сэрцы і душы напаўняе ў гэтыя часы Божая любоў, Божая дабрыня, каб мы, хто як умее, узмаліліся да Бога, просячы ласкі Божай, міласэрнасьці і прабачэньня для душы сьвятой памяці Ірыны".





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG