Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Аўтуховіча не пусьцілі на пахаваньне І.Казулінай


Мікалай Аўтуховіч напісаў заяву на імя начальніка Ваўкавыскай раённай міліцыі Андрэя Берасьнева, папрасіўшы адпусьціць яго на два дні ў Менск на пахаваньне Ірыны Казулінай.


Аўтуховіча запрасілі ў другой палове дня 26 лютага ў райаддзел, дзе паўтары гадзіны зь ім гутарылі начальнік міліцыі і ягоны намесьнік. У выніку, палітвязьню адмовілі, папярэдзіўшы, што калі ён парушыць забарону, яго пасадзяць на пятнаццаць сутак, а пры паўторным парушэньні рэжыму ён трапіць на тры гады ў турму.

Мікалая Аўтуховіча выпусьцілі з калёніі ў студзені, замяніўшы зьняволеньне на абмежаваньне свабоды па месцы жыхарства. Ён павінен двойчы на месяц адзначацца ў міліцыі, знаходзіцца дома з 19 гадзінаў да 6-ці раніцы, у выпадку ад’езду яму неабходна мець дазвол. За кратамі Аўтуховіч прабыў крыху больш за два гады.
XS
SM
MD
LG