Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Букчын: “Зьявілася хамская адкрытасьць”


Пісьменьнік, публіцыст Сямён Букчын лічыць: тое, што Аляксандру Казуліну не дазволілі сказаць апошняе “бывай” яшчэ жывой жонцы, хаця пра стан яе здаро’ўя ўсе ведалі, сьведчыць пра амаральнасьць уладаў.


“Гэта – хамская ўлада. Дарэчы, яна была хамская і ў савецкія часы. І ня трэба тут шукаць вялікіх адрозьненьняў. Але ж тады гэта хамская ўлада хоць неяк маскіравалася, нешта рабіла, каб гэтае хамства з большага прыкрыць. А зараз і гэтага не робіцца”, - кажа Сямён Букчын.

“Па сутнасьці нічога з тых часоў не зьмянілася, тая ж улада пры ўладзе. Гэта ж тыя самыя людзі, у іх тая ж самая ідыёцкая псыхалёгія, тое ж самае сьветаўспрыманьне. Нічога не зьмянілася, абсалютна.

З’явілася толькі хамская адкрытасьць, улады дзейнічаюць нават без жаданьня хоць чым-небудзь прыкрыцца. Вось учора я глядзеў “Панараму”, думаў убачу нейкі водгук. Але яны не лічаць, што нават і гэта даваць. Бо інакш трэба неяк круціцца, хлусіць. А можна проста ігнараваць. Як быццам гэтага няма – быццам не хадзілі ўчора сотні людзей па праспэкце, не стаялі яны са сьвечкамі, з фатаграфіямі. Не было гэтага”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG