Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГА, 25 лютага


Агляд беларускага сеціва.


Наведнікі форуму на партале tut.by абмяркоўваюць магчымасьці Аляксандра Казуліна патрапіць на пахаваньне памерлай жонкі Ірыны.

BAZA-X піша: “Ну чаму мы такія сволачы! Няўжо суседзі і знаёмыя гэтага начальніка калёніі ня могуць нічега яму хоць бы нешта высказаць? Што ж такое ў нашай сьвядомасьці перавярнулася? Калі Казуліна не выпусцяць, беларусы павінны праводзіць у апошні шлях гэтую сьмелую жанчыну! Пакажыце, хто ёсьць народ і дзе баязьліва схавалася ўлада». students: “Начальнік калёніі знаходзіцца на адміністрацыйнай пасадзе і абавязаны трымацца пэўных правілаў. У правілах не пазначана, што можна адпускаць зьняволеных па сямейных абставінах. Для яго ўсе зьняволеныя аднолькавыя». роман романыч: “Наогул, магчымасьць такая ёсьць (артыкулы 59 і 92 крымінальна-папраўчага кодэксу)». PONOS: “Ды хоць бы гэта і не Казулін быў, а ў іншага чалавека, няхай ён быў бы злодзей і забойца, здарылася такое гора, рэакцыя нармальных людзей была б дакладна такая ж. Не адпусьціць чалавека на пахаваньне жонкі — гэта проста мярзоцьце». starteg: “А пра людзей у зоне згадайце, хто іх пасадзіў? Старовойтава, Марыніча, Лявонава і многіх іншых. Няўжо яны былі такія дрэнныя? Нават горш за Галіну Жураўкову?»

Ірына Халіп на сайце Хартыі'97 выказалася наступным чынам: «Казулін, безумоўна, адпомсьціць. А Ірына, напэўна, прабачыць. Вось толькі аб яе прабачэньні Лукашэнка не даведаецца... Зь ім усё будзе па-іншаму: дзьве рыдлёўкі навозу і іржавая агароджа. І памяць хіба што тых, каму задаўжаў — да не расплаціўся па рахунках».

Гэтая ж тэма найбольш гарачая і на іншых сайтах беларускага Сеціва. Карыстальнік citus у ЖЖ-суполцы “Беларуская палітыка” community.livejournal.com/by_politics напісаў: “Я разумею, што ва ўсіх вас ёсьць праца, унівэры, школы, адпачынак, нейкія "заўсёды тэрміновыя" справы, якія трэба вырашыць, але няўжо ўсё гэта вышэй за нашую з Вамі Салідарнасьць? Няўжо ўсе гэтыя спачуваньні, словы падтрымкі ў інтэрнэце — гэта ўсё, на што здольныя Беларусы?.. Калі ты маеш сэрца, калі маеш гонар, прыйдзі сёньня ў 18:00 на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую)». У ЖЖ-суполцы нехта shumski адзначыў: “Казулін асуджаны на 5 гадоў без віны, па прыхамаці аднаго чалавека. Жонка памерла без увагі любімага чалавека, дзеці засталіся без бацькоў. Ведаеце, хто ў тым вінаваты? Мы. Мы дазваляем абыходзіцца з асобна ўзятай сям'ёй падобным чынам, зьдзеквацца і прыніжаць іх. Мы гатовыя нават апраўдаць уладу. Самі выгароджваем яе, каб зьняць адказнасьць з саміх сябе. Вечарам я прыду папрасіць прабачэньня за сваё маўчаньне і бязьдзеяньне».

Сайт газэты "Белорусы і рынок" цытуе сакратара Цэнтарвыбаркаму Беларусі Мікалая Лазавіка, які напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў паведаміў: «Паводле інфармацыі, якая ў нас маецца, Казулін у 2002 г. са сваёй жонкай быў разьведзены. Пытаньне ўзьнікла ў сувязі з сувязі з тым, што маёмасьць у яго падзеленая...» Гэтую ж інфармацыю пацьвердзіла тады й прэс-сакратарка Аляксандра Казуліна Ніна Шыдлоўская, але факт разводу назвала формальным, бо Ірына і Аляксандр Казуліны працягвалі жыць разам.

Блогер Анджэй Пачобут ва ўласным дзёньніку poczobut.livejournal.com выклаў цікавы, ужо гістарычны здымак пра тое, як напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі гарадзенскі АМАП выхтаваўся да магчымых акцыяў пратэсту. Прычым у ролі апазыцыянэраў падчас вучэньняў выступалі супрацоўнікі гарадзенскай жа міліцыі.

У сёньняшнім нумары Інтэрнэт-газэты “Ежедневник” . паведамляецца, што ў беларускім спорце чарговы скандал, зьвязаны з матчамі па дамове. Праваахоўныя органы вядуць сьледзтва на выяўленьне абставінаў дамоўнага характару хакейнага матчу паміж камандамі «Віцебск» і «Гомель». Пра гэта паведаміў напрыканцы мінулага тыдню на паседжаньні выканкаму Фэдэрацыі хакею Беларусі яе старшыня міністр унутраных спраў Уладзімер Навумаў. Шакаваў букмэкерскія канторы матч 17 лютага ў Віцебску, і гаспадары пляцоўкі, якія займалі чацьвёртае месца, лічыліся яўнымі фаварытамі. Аднак амаль усе стаўкі рабіліся менавіта на перамогу «Гомеля», які займае прадапошняе месца ў турнірнай табліцы. Букмэкеры вымушаныя былі нават спыніць прыём ставак. «Гомель» у выніку выйграў 5:2.


XS
SM
MD
LG