Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Н. Машэрава: “Адсутнасьць міласэрнасьці – самы вялікі грэх”


Афіцыйныя асобы вельмі неахвотна камэнтуюць сытуацыю – чаму Аляксандра Казуліна не адпускаюць на пахаваньне жонкі? І наколькі гэта маральна?


Намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі шчыра верыць нядаўнім заявам Аляксандра Лукашэнкі, што Аляксандар Казулін, маўляў, адмовіўся ад прапановы павезьці жонку на лячэньне за мяжу:

“Па-чалавечы я магу толькі спачуваць, што гэта адбылося. Магчыма, нейкія варыянты яе лячэньня маглі быць, калі было садзейнічаньне зь яго боку. Магчымасьць жа была па лячэньні. Калі б ён быў бліжэй, штосьці можа і разгарнуў актыўней. Мне незразумелыя ягоныя матывы ў дадзенай сытуацыі. Пры усім веданьні гэтага чалавека, для мяне важней было б жыцьцё блізкага, а не палітыка. Я, прынамсі, гэты крок не ўхваліў зь ягонага боку. Думаю, што ў пэўнай ступені ёсьць пэўная доля і ягонай віны ў гэтым”.

А вось намесьнік старшыні камісіі ў ахове здароўя, справах сям’і і моладзі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік ветліва адмовіўся ад камэнтару:

“Нават ня ведаю, што вам сказаць... Ведаеце, я не магу адказаць вам. Я прашу прабачэньня. Алё, выбачайце, выключыце дыктафон. Я прашу прабачэньня...”

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў мінулага скліканьня Натальля Машэрава пра дзеяньні беларускіх уладаў адносна сям’і
Адсутнасьць міласэрнасьці – гэта самы вялікі грэх
Казуліных выказалася такім чынам:

“Гэта звышамаральна і нават страшна. Гэта такая ступень амаральнасьці, калі сапраўды робіцца страшна. Страшна ў нейкім вялікім, касьмічным маштабе. Адсутнасьць міласэрнасьці – гэта самы вялікі грэх, і гэта тое, што будзе пакарана звыш, не залежна ад нашай волі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG