Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты сарвалі жалобную акцыю ў Віцебску


Некалькі мясцовых актывістаў — прадстаўнікоў розных палітычных партый — выйшлі са сьвечкамі і партрэтамі Ірыны Казулінай на вуліцу Леніна ў раёне Летняга амфітэатру.


Мінакі адразу зьвярнулі ўвагу на групу дэманстрантаў. Празь пяць хвілін зьявіліся й супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, прычым міліцыянтаў было прыкметна больш, чым удзельнікаў акцыі.

Намесьнік начальніка Кастрычніцкага РАУСу маёр Аляксандар Каліноўскі папярэдзіў прысутных пра адміністрацыйную адказнасьць за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Удзельнікаў акцыі разам і паасобку міліцыянты здымалі на дзьве відэакамеры.

Партыйцам давялося разысьціся, калі супрацоўнікі міліцыі пачалі сьціскаць іх у кола. Тацяна Севярынец і Алена Баршчэўская яшчэ пэўны час ішлі па вуліцы з запаленымі сьвечкамі й партрэтамі Ірыны Казулінай у руках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG