Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз спадзяецца на неадкладнае і безумоўнае вызваленьне Казуліна


Старшынёўства Рады Эўрапейскага зьвязу зрабіла заяву з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай.


У заяве гаворыцца, што Эўрапейскі зьвяз з глыбокім смуткам даведаўся пра сьмерць Ірыны Казулінай, якая мужна змагалася зь цяжкай хваробай.

Эўразьвяз спадзяецца “на неадкладнае і безумоўнае вызваленьне Аляксандра Казуліна, што стала б гуманным жэстам і дазволіла б яму прысутнічаць на пахаваньні жонкі і падтрымаць сваіх блізкіх у гэты цяжкі момант”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG