Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста “Камсамольскай праўды” знайшлі мёртвым


25 лютага ў лесе пад Ждановічамі знайшлі павешаным карэспандэнта “Камсамольскай праўды ў Беларусі” Вячаслава Ткача. Пракуратура Менскага раёна вядзе праверку. Сьледчы кажа, што сьлядоў гвалту ня знойдзена.


У рэдакцыі вэрсіяў трагедыі не камэнтуюць. “Гэта быў цудоўны чалавек, мы яго вельмі любілі. У газэце ён адпрацаваў амаль 10 год. Для нас усіх — вялікае гора”, — сказала рэдактарка “Камсамольскай праўды ў Беларусі” Алена Міронава.

Вячаславу Ткачу быў 41 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG