Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Казуліна зьвярнулася да А.Лукашэнкі


Малодшая дачка палітвязьня Аляксандра Казуліна Юля зьвярнулася зь лістом да кіраўніка Беларусі.


У ім гаворыцца:

"Мама пайшла з жыцьця на нашых руках. І мы дакладна ведаем яе самае запаветнае жаданьне – убачыць свайго мужа свабодным чалавекам. Гэта яе жаданьне ўжо ў мінулым…Мама не дачакалася.

Дазвольце нам, дочкам, пахаваць маму па-хрысьціянску і проста па чалавечых, маральных законах. Так, каб самы дарагі ёй чалавек, муж Аляксандар, - змог зь ёй разьвітацца".
XS
SM
MD
LG