Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: суд над удзельнікамі жалобнай акцыі перанесены


Суд над затрыманымі ў Віцебску ўдзельнікамі жалобнай акцыі перанесены на 4 сакавіка.


Судзьдзя Чыгуначнага суду Віцебску Ала Бардзюкова распачала разгляд справы Барыса Хамайды і Алены Залескай, затрыманых сёньня пад час жалобнай акцыі памяці Ірыны Казулінай.

На пачатку пасяджэньня Барыс Хамайда запатрабаваў перакладчыка. Ён заявіў, што не разумее сэнсу пытаньняў судзьдзі. Спадарыня Бардзюкова прапанавала, каб ён даваў паказаньні па-беларуску, а яна размаўляла зь ім па-расейску. Барыс Хамайда не пагадзіўся і судзьдзя перанесла разгляд справы на 4 сакавіка. Алене Залескай таксама выдалі позву на гэты ж дзень.

Б.Хамайду і А.Залескую вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
XS
SM
MD
LG