Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор паабяцаў разгледзець пытаньне вызваленьня А. Казуліна


Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч прыняў праваабаронцаў Гары Паганяйлу і Алену Танкачову, якія падалі хадайніцтва ад імя Беларускага Хэльсынскага камітэту пра вызваленьне Аляксандра Казуліна на час пахаваньня ягонай жонкі.


“Рыгор Васілевіч выслухаў нашу пазыцыю, што паводле закону такое вызваленьне цалкам магчыма, яно ў кампэтэнцыі нават начальніка калёніі, і сказаў, што праблема будзе вырашацца ў адпаведнасьці з існуючым парадкам”, -- паведаміў пасьля сустрэчы з Рыгорам Васілевічам праваабаронца Гары Паганяйла.

Паводле Гары Паганяйлы, першая частка 92-га артыкулу выканаўча-крымінальнага кодэксу дазваляе адміністрацыі калёніі даць часовы адпачынак асуджанаму дзеля пахаваньня сваяка. Аднак праваабаронца перакананы, што сам начальнік віцебскай калёніі на сябе адказнасьць пра вызваленьне А. Казуліна ня возьме, ўлічваючы палітычныя прычыны.

“Рыгор Васілевіч -- аўтарытэтны чалавек, ягоная пазыцыя ў гэтым складаным пытаньні можа быць важнай”, -- мяркуе Гары Паганяйла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG