Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фядута: “Калі-небудзь гэта міна выбухне”


Палітоляг Аляксандар Фядута лічыць, што ўлады, затрымліваючы палітвязьня Аляксандра Казуліна ў турме робяць велізарную памылку:


“Я заўжды казаў, што зь людзьмі трэба абыходзіцца так, як ты хочаш, каб абыходзіліся іншыя з табою. І тое, што зараз адбываецца я назваў бы мінай запаволенага дзеяньня. Калі-небудзь яна выбухне. І тое, што тады адбудзецца, будзе жахліва.

Мне вельмі шкада дачок Ірыны Іванаўны і Аляксандра Ўладзіслававіча. Яны апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Яны хоць і дарослыя, але яшчэ зусім маладыя. І ім трэба літаральна кожную хвіліну браць на сябе адказнасьць за свае рашэньні ў надзвычайнай сытуацыі. І галоўнае, каб цяпер побач зь імі былі людзі, якія ня ставілі б на мэце атрымаць ад гэтага нейкія палітычныя дывідэнды, а проста вельмі хацелі ім дапамагчы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG