Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Іпатава: “І мёртвым баліць...”


Пісьменьніца Вольга Іпатава абураная дзеяньнямі беларускіх уладаў, якія дагэтуль не далі дазволу Аляксандру Казуліну разьвітацца зь нябожчыцай жонкай:


“На маю думку, гэта паказвае, што мяжы цынізму і подласьці сучаснай улады проста няма. Гэта – абуральна.

Адчуваньне, што ўлада помсьціць ужо мёртвым. І хоць калісьці Васіль Быкаў назваў свой твор “Мёртвым не баліць”, аднак у гэтай сытуацыі я думаю, што і мёртвым баліць. Дык вось, і Ірыне Казулінай баліць ад таго, што робіць улада зь яе мужам”.
XS
SM
MD
LG