Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі, якія спачуваюць сям’і Казуліных, плянуюць 25-га лютага сабрацца на Кастрычніцкай плошчы а 18 гадзіне, каб запаліць сьвечкі ў памяць пра Ірыну Казуліну.


Пра гэта паведаміў былы адвакат Ігар Рынкевіч. Паводле яго, людзі таксама выкажуць падтрымку просьбе пра вызваленьне Аляксандра Казуліна на час пахаваньня жонкі.

Ігар Рынкевіч паведаміў, што сваякі Ірыны Казулінай вырашылі адкласьці паніхіду ў Чырвоным касьцёле ў зьвязку з тым, што Аляксандра Казуліна не адпусьцілі на пахаваньне.

XS
SM
MD
LG