Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрымалі ўдзельнікаў жалобнай акцыі


Міліцыянты затрымліваюць удзельнікаў акцыі

Міліцыянты затрымліваюць удзельнікаў акцыі

Ініцыятарамі акцыі з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай былі віцебская актывістка Алена Залеская і сябра БСДП (Грамада) Ганна Латышава.


Алена Залеская і Ганна Латышава раздаюць улёткі
Акцыя праходзіла ў цэнтры Віцебску, каля “сіняга” дому № 28 па вуліцы Леніна.

Актывісты раздавалі мінакам улёткі са зьвесткамі пра сьмерць Ірыны Казулінай і пра тое, што палітвязьня Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаваньне жонкі.

Праз дзесяць хвілінаў ад пачатку акцыі, супрацоўнікі Чыгуначнага РАУСу затрымалі Алену Залескую, якая зьвярталася да жыхароў Віцебску, а таксама апазыцыянэра Барыса Хамайду, які распаўсюджваў незалежную прэсу.

Затрыманых павезьлі ў міліцыю для складаньня пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
XS
SM
MD
LG