Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік калёніі не зьбіраецца выпускаць Казуліна


Начальнік калёніі "Віцьба-3" Віталь Агнісьцікаў сёньня раніцай паведаміў прадстаўніку БХК Паўлу Левінаву , што рыхтуе адмову на просьбу Казуліна пра паездку на пахаваньне жонкі.

Прычынамі начальнік назваў чатыры спагнаньні , вынесеныя Казуліну за парушэньні дысцыпліны. Рашэньне на паездку ў Менск таксама прымаецца ім з улікам асобы зьняволенага. На пытаньне правабаронцы, ці можа рашэньне зьмяніцца на працягу дня, начальнік калёніі адказаў, што яго рашэньне канчатковае, яно можа быць адмененае толькі вышэйшымі інстанцыямі.
Журналісты сёньня чакалі новай інфармацыі ля сьценаў калёніі ад восьмай раніцы, аднак зь імі кіраўніцтва "Віцьбы-3" не размаўляла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG