Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка Аляксандра Казуліна -- былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, якая пасьля арышту мужа, нягледзячы на цяжкую хваробу, працягвала ягоную справу, пайшла з жыцьця ўвечары 23-га лютага.


Прафэсар, вядомы ў Беларусі анколяг Леанід Путырскі арганізаваў разам з Ірынаю грамадзкую арганізацыю “Ў промнях надзеі”. Прафэсар яе ачольваў, Ірына была ягонай намесьніцай:

“Мы зь ёй працавалі разам на карысьць нашых жанчын. Нават будучы ўжо вельмі хворай, не шкадуючы ні сілаў, ні часу, яна была амаль самым галоўным арганізатарам азіяцка-эўрапейскага кангрэсу ўвосень мінулага году ў Менску. Гэта сьведчыць пра тое, што, яна, нават хворая, думала не пра сябе, а пра тых жанчын, якім менавіта яе асабісты досьвед мог дапамагчы ў барацьбе з гэтым цяжкім захворваньнем. Там яна расказвала пра тое, што дайшло да яе ўжо тады, калі, на жаль, было пазнавата.
Мы зь ёй працавалі разам на карысьць
нашых жанчын

Яна была вельмі добрая. Усе гэта адчувалі. Я гэта ведаю і ад жанчын, зь якімі мы разам працавалі. Яна не шкадавала ні сябе, ні свайго здароўя, ні сваіх грошай. Яна за ўласныя грошы шмат што рабіла для нашай арганізацыі.
Яна рабіла ўсё для сваёй сям’і і для чужых людзей, каб яны былі здаровыя. Я страціў сябра. Сябра і ў жыцьці, і ў працы”.

Ірына Барахоўская сябравалі з Ірынай Казулінай са студэнцкіх гадоў. Яны разам вучыліся, затым разам працавалі. Спадарыня Парахоўская кажа, што яна дагэтуль знаходзіцца ў шоку:

“Гэта быў мой самы лепшы сябар за ўсё жыцьцё. Самы надзейны. Самы прыстойны. І мне вельмі-вельмі шкада, што так атрымалася. Іра была цудоўным чалавекам. І таму ў яе заўжды было шмат сяброў, дзе б яна ні працавала, дзе б яна ні вучылася”.

Удава Генадзя Карпенкі, віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня, Людміла па-ранейшаму жыве ў Нямеччыне. З Ірынай Казулінай яна ніколі не сустракалася. Але жанчыны пасьпелі напісаць адна адной некалькі лістоў, расказвае Людміла Карпенка:

“Нават з гэтых некалькіх лістоў я зразумела, што Ірына – вельмі разумная, прыстойная і вельмі добрая. Зразумела, што яна шмат перанесла, асабліва апошнім часам, калі знаходзілася ў такім цяжкім стане, а побач ня было самага блізкага чалавека. Гэта, зразумела, вельмі цяжка.
Калі ўжо і гэтым разам ня выпусьцяць Аляксандра разьвітацца з жонкай, дык гэта будзе ўжо зусім нешта нялюдзкае, брыдкае


Калі ўжо і гэтым разам ня выпусьцяць Аляксандра разьвітацца з жонкай, дык гэта будзе ўжо зусім нешта нялюдзкае, брыдкае”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец знаходзіўся у адной папраўчай калёніі з Аляксандрам Казуліным. Пасьля вызваленьня спадар Скрабец шмат кантактаваў зь сям’ёй палітвязьня Казуліна. І самае галоўнае ўражаньне, якое ў яго застаецца ад Ірыны Казулінай, – гэта яе надзвычайная дабрыня да людзей, нават тых, каго яна раней ніколі ня ведала:

“Гэта быў вельмі адкрыты чалавек, са шчырай душою. Для мяне Ірына застаецца чалавекам, зь якога можна браць прыклад. У апошні год жыцьця ёй было ўжо нават цяжка размаўляць. І вось гэтыя нападкі з боку ўлады, патокі лжы літаральна дабівалі яе. Але яна заўжды трымалася вельмі годна, ніколі не паказвала на людзях, як моцна яна ўсё перажывае”.
XS
SM
MD
LG