Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку бел-чырвона-белы сьцяг непажаданы?


У Беластоку 23 лютага адбываўся фэст беларускай песьні. Студэнты-каліноўцы Ігар Шчыкарэвіч і Аляксей Трубкін выйшлі да сцэны зь бел-чырвона-белым сьцягам. Іх схапілі ахоўнікі і вывелі з залі, затым адпусьцілі, сьцяг вярнулі.


Мы зьвязаліся па тэлефоне зь Ігарам Шчыкарэвічам, ён паведаміў, што калі яны выйшлі са сьцягам, публіка ажывілася, але пачалося замяшаньне. Каманда вывесьці іх паступіла, паводле яго, ад кіраўніцтва БГКТ — Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, што праводзіла канцэрт. Калі іх схапілі, на сцэне сьпяваў ансамбль “Сьвята” зь Менску. Ігар Шчыкарэвіч таксама паведаміў, што сярод публікі былі беларускі амбасадар Павал Латушка, консул РБ у Беластоку, прадстаўнікі беластоцкіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG