Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывістаў адпусьцілі, матэрыялы канфіскавалі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Мікалая Расюка, Уладзімера Бавыкіна ды Мікалая Прафірэнку пратрымалі ў пастарунку №7 Ленінскага аддзелу міліцыі тры гадзіны.


За гэты час міліцыянты склалі пратакол аб канфіскацыі 270 асобнікаў незалежных выданьняў “Сацыяльная газэта”, “Беларускі час”, брашуру “Пакараньне без злачынства”. Міліцыянты таксама канфіскавалі дзесяць кампакт-дыскаў з дакумэнтальнай стужкай “На перадавой праўды”. Газэты й дакумэнтальная стужка прысьвечаныя зьняволеньню Аляксандра Казуліна.

Усё канфіскаванае міліцыянты перададуць у ідэалягічную ўправу Магілёўскага аблвыканкаму на прававую экспэртызу.



Мікалай Расюк у пастарунку ўласнаручна зьнішчыў на вачах міліцыянтаў зварот да кіраўніцтва дэпартамэнту выкананьня пакараньняў з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна. Пад зваротам паставілі свае подпісы каля сямідзесяці магілёўцаў. Міліцыянты намагаліся высьветліць, хто яны.



Мікалай Расюк, Уладзімер Бавыкін ды Мікалай Прафірэнка ўдзельнічалі ў акцыі апазыцыйных дэмакратычных сілаў Магілёва “Яшчэ ня ўсе на волі”.

“Акцыю наўмысна прымеркавалі да Дня абаронцаў айчыны. Тое, што ўлады пачынаюць вызваляць палітзьняволеных, гэта мы вітаем, аднак за кратамі застаюцца Аляксандар Казулін ды Андрэй Кім. Яны таксама абаронцы айчыны, але ад тыраніі сёньняшняга беларускага палітычнага рэжыму”, зазначыў “Свабодзе” адзін з арганізатараў акцыі Юры Новікаў.

Падчас акцыі актывісты распаўсюдзілі каля тысячы асобнікаў “Сацыяльнай газэты”, “Беларускага часу”, брашуры “Пакараньне без злачынства” ды сотню кампакт дыскаў з дакумэнтальнай стужкай “На перадавой праўды”. За дзьве гадзіны акцыі пад зваротам да кіраўніцтва дэпартамэнту выкананьня пакараньняў з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна паставілі свае подпісы семдзесят магілёўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG