Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрыманыя прафсаюзныя актывісты


Мікалая Расюка, Уладзімера Бавыкіна ды Мікалая Прафірэнку затрымаў міліцэйскі патруль а трынаццатай гадзіне дня.


Актывісты распаўсюджвалі на цэтральнай пешаходнай вуліцы Ленінскай незалежныя выданьні “Сацыяльная газэта”, “Беларускі час”, а таксама брашуру “Пакараньне без злачынства” ды кампакт-дыск з дакумэнтальным фільмам “На перадавой праўды” – усе яны прысьвечаныя зьняволеньню Аляксандра Казуліна.

Цяпер актывістаў утрымліваюць у пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва.

Паводле правааабаронцы Барыса Бухеля, актывістаў выпусьцяць пасьля экспэртызы наяўных у іх друкаваных матэрыяў і кампакт-дыска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG