Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На канцэрце Данчыка Сакалова не было, быў Сокалаў-Воюш"


Госьць Начной Свабоды – музычны прадусар Юры Цыбін.


Вольга Караткевіч: "Юры Цыбін у якасьці кампазыцыі перад гутаркай папрасіў паставіць любімую песьню Данчыка. Скажу, што мой калега Данчык азадачыўся, склаў цэлы сьпіс. І мы выбралі "Для Эмілі, у любы час, калі я яе знайшоў бы" Сайман энд Гарфанкэл Siman&Garfunkel To Emily, Whenever I may find her
/>
Тое, пра што я марыў – я меў
Сьціснуты тасьмай
Надзеты ў крэналін
Колеру задымленага бардо
Мягчэйшага за дождж

Я хваляваўся за пустыя вуліцы
З адно толькі дысплеямі крамаў
Але я пачуў званы катэдры
Якія суправаджалі ўсе шляхі, якімі я йшоў
І калі ты бегла да мяне
Твае шчочкі грэліся нават уначы
І мы пайшлі па палях ядлоўца
Штучнага і халоднага
І я ўзяў тваю руку
І калі я прачнуўся
І адчуў тваю цеплыню
Я пацалаваў твае мядовыя валасы
Абмыў маімі ўдзячнымі сьлязьмі
Я кахаю цябе
Я вельмі цябе кахаю

Юры, Вы былі арганізатарам першых канцэртаў Данчыка ў Менску. Можаце прыгадаць, ці цяжка гэта было? Якая была рэакцыя слухачоў гэтых канцэртаў?”

Сапраўды, Яфрэма Сакалова на канцэрце Данчыка не было, а Сокалаў-Воюш на сцэну выходзіў".
Юры Цыбін:
"Гэта было вельмі цікава і здорова. На той час улады баяліся Данчыка. Калі нехта памятае, сумесна з Данчыкам павінен быў выступаць яшчэ Сяржук Сокалаў-Воюш. І ўлады тады казалі: “Каб няікага Сакалова не было на сцэне. На што арганізатары сказалі: "Не Сакалова ня будзе". Тады ў нас яшчэ быў сакратаром ЦК КПБ Яфрэм Сакалоў. Сапраўды, Сакалова не было, а Сокалаў-Воюш на сцэну выходзіў".

Караткевіч: "Вы ведаеце, што Данчык ізноў пачаў сьпяваць. Вы гатовыя ізноў арганізаваць канцэрты Данчыка ў Беларусі?"

Цыбін: "Думаю, што на гэты час гэта было б вельмі актуальна і вельмі цікава. Калі ён пагадзіцца, то мы яму зробім вельмі шыкоўныя гастролі. Я гатовы".

Караткевіч: “Што Вы асабіста слухаеце? Якіх музыкаў, якіх кампазытараў?”

Цыбін: “Я слухаю розную музыку, бо я выдаю ня толькі рок-н-ролл. Я праводжу канцэрты, але я слухаю і беларускую акадэмічную музыку. Вельмі цікавая музыка. На сёньняшні дзень мы спрабуем выдаць старажытную беларускую музыку, музыку 18, 19 стагодзьдзя і нават 16 і 17 стагоддзяў. Я спадзяюся, што сёлета мы выдадзім гэта на кампакт дысках”.

Караткевіч: “Вас часта называюць пачынальнікам беларускага шоў-бізнэсу. Скажыце, гэта карэктная фармулёўка, ці можна гэта назваць бізнэсам?”

Цыбін
: "Пакуль што не. Пра гэта кажуць усе. Пакуль што на мой погляд у нас шоў-бізнэса, які ёсьць на Захадзе ці ў Расеі, пакуль што няма. Але ж нешта вырастае. Праз год ці два, можа, зможам казаць, што ў нас ёсьць паўнавартасны беларускі шоў-бізнэс”.

Караткевіч: “Скажыце, а з чаго ўсё пачалося? Чаму Вы ўзяліся за гэтую справу?”

Цыбін: “Пачалося з ЦК ЛКСБ, якому даручылі займацца моладзевай культурай Беларусі, у тым ліку музычнай культурай Беларусі. А паколькі мы ўсе былі ўлюблёныя ў рок-н-рол, то пачалі вышукваць гурты, якія выконваюць гэтую музыку ў Беларусі. Гэта было гадоў 20 таму, а можа і болей. Любоў да рок-н-рола, так можна сказаць, а потым пайшло, што нешта свае. У Расеі ёсьць рок-н-рол -- "Машина времени", "Воскресение" і іншыя гурту. А чаму ў Беларусі ня можа быць свайго рок-н-рола. І вось пачалі шукаць. "Бонда" зьявілася, раней было "Сузор'е" з песьняй пра зубра. І іншыя гурты.

Караткевіч: “А каму Вы асабіста аддалі б Рок-карону?”

Мне ніколі ніхто не забараняў праводзіць Рок-каранацыю
Цыбін
: “Я не хачу казаць зараз, таму што мне падабаецца тое, што зрабілі нашы гурты ў мінулым годзе, і тыя гурты якія ў нас лічацца старыкамі. “Нейра Дзюбель”, NRM, “Крама”, “Ляпис Трубецкой”, той жа “J-Морс”. Яны зрабілі вельмі шыкоўныя праграмы. І вось цяпер, калі мы спрабуем вырашыць, хто атрыме рок-карону, то пакуль што ня ведаем каму. Вырашаем, каб было найбольш аб'ектыўна”.

Караткевіч: “Як Вы ставіцеся да таго, што некалькі месяцаў таму музыкі хадзілі ў Адміністрацыю прэзыдэнта... Тады некаторыя выказвалі аргумэнты, што музыкі ня хочуць палітыкі, яны хочуць сцэны... Скажыце, як той факт, што рок-музыкаў называюць апазыцыянэрамі ў Беларусі, і той факт, што да іх выстаўляюць прэтэнзіі ў тым, што яны пайшлі ў Адміністрацыю прэзыдэнта... Як гэты факт характарызуе стан краіны?”

Цыбін: “Ніколі не займаўся палітыкай. Мне ніколі ніхто не забараняў праводзіць Рок-каранацыю. Былі складанасьці, было вельмі цяжка напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Але пакуль што я займаюся музыкай. Калі сёлета паўстала пытаньне -- праводзіць Рок-каранацыю ці не праводзіць? Я казаў, што гэтыя гурты павінны выступаць – “Нейра-Дзюбель”, NRM, “Крама”, “Палац” -- усе тыя, якія лічацца ў нас забароненымі. Калі іх ня будзе, я гэту Рок-каранацыю праводзіць ня буду. І ўсе пагадзіліся, добра, праводзь. Пра палітыку я не магу размаўляць. У музыкаў свае погляды і, дай Бог... А я займаюся толькі музычнай культурай. Можа, гэта адзіны пазытыўны вынік таго, што яны пайшлі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, што сапраўды іх ніхто не забараняе. Можа, ў гэтым ёсьць нейкі пазытыў”.

Караткевіч: “Юры, а хто Ваш любімы беларускі паэт?”

Цыбін: “Анатоль Сыс і Адам Глобус”.

Караткевіч: “Чым будзе адметная сёлетняя Каранацыя?”

Можа, гэта адзіны пазытыўны вынік таго, што музыкі пайшлі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, што цяпер іх ніхто не забараняе.
Цыбін:
“Па-першае, тое, што будуць выступаць тыя гурты, якія мы не маглі выпусьціць на сцэну амаль два гады, на жаль. Канечне, у той ці іншай форме выпускалі, на нас забарона ня дзейнічала. Сёлета мы заяўляем іх у поўны голас NRM, “Нейра-Дзюбель”, “Палац”, “Крамбамбуля”, “Крама”. Гэта галоўнае наша дасягненьне, і я мяркую, што гэтыя калектывы, якія працуюць на вельмі добрым і вышэйшым узроўні. Для мяне гэты шыкоўны фэстываль”.

Караткевіч:
“Скажыце, калі ласка, для нашых слухачоў месца і час Рок-каранацыі? А таксама, якія б дыскі беларускіх выканаўцаў Вы б параілі ім купіць?”

Цыбін: “Дыскі беларускіх рок-музыкаў прадаюцца амаль ва ўсіх музычных крамах Менску, што вельмі добра. Гэта “Містэрыя гуку”, “Рэкорд-сэрвіс” ды іншыя. А Рок-каранацыя адбудзецца 29 лютага ў Канцэртнай зале “Менск”. Пачатак а 19 гадзіне. Усіх запрашаем, будзе вельмі цікавая рок-каранацыя”.

Даведка Свабоды:

Нарадзiўся 25 сьнежня 1954году ў Менску. У 1977 скончыў інстытут народнай гаспадаркі. На самым пачатку 80-х гадоў 20-га стагоддзя ён пачаў выступаць у прэсе з артыкуламі на музычныя тэмы, працуючы як няштатны аглядальнік газэты “Знамя юности”.

У 1986-1988 гадах зрабіўся адным з арганізатараў і сябрам журы Рэспубліканскага фэстывалю папулярнай музыкі ў Наваполацку, дзякуючы якому на беларускую сцэну выйшлі Іна Афанасьева, Сяргей Кавалёў, Аляксандр Саладуха, Алег Аверын. У рамках гэтых жа фэстываляў выступалі і ўдзельнікі сёньняшніх ансамбляў “Крама”, “N.R.M.” і іншых.

Працуючы ў інфармацыйным аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі (тады бібліятэка імя Леніна), Юрый Цыбін наладзіў выданьне інфармацыйных каталёгаў, у якіх пералічваліся ўсе публікацыі ў СССР, датычныя музычнай тэматыкі. У 1987 годзе гэты каталёг пераўтварыўся ў пэрыядычны часопіс “Популярная музыка” і выходзіў па 1993 год.

Адначасова Юрый Цыбін зьяўляўся й рэдактарам першай у Беларусі музычнай газэты “Сорока”. У 1988-1992 гадах разам з Віталём Сямашкам Юрый Цыбін выступаў як прадусар радыёпраэкту “Хіт-парад “Беларускай маладзёжнай” і на гэтай базе дамогся выданьня на Усесаюзнай фірме “Мелодия” шэрагу альбомаў з запісамі беларускіх выканаўцаў, у тым ліку двайнога альбому “Хіт-парад “Беларускай маладзёжнай”, які пазнаёміў слухачоў з шэрагам раней мала вядомых выканаўцаў папулярнай музыкі зь Беларусі, альбомам “28 зорка” групы “Мроя”, Галіны і Барыса Вайханскіх.

У 1990 годзе заснаваў выдавецкую фірму “Ковчег”, якая першая ў Беларусі пачала спэцыялізавацца на выданьні кампакт-касэт (пазьней кампакт-дыскаў) з запісамі беларускіх выканаўцаў, казак, акадэмічнай і народнай музыкі, радыёпастановак. Усяго было выдадзена каля 250 праграм.

“Ковчег” выдаў сэрыю паэтычных зборнікаў, сярод якіх былі кніжкі Фелiкса Аксёнцава, Адама Глобуса, Марка Мермана, Тацяны Сапач, Алены Казанцавай, Лявона Вольскага, Змiцера Лукашука, Сяргея Кныша, Анатоля Сыса, Мiхала Анемпадыстава.

У 1992-1996 гадах Юрый Цыбін - арганізатар сэрыі канцэртаў “Рок па вакацыях”, “Рок супраць рэвалюцый”, канцэртаў Данчыка ў Менску, арганізатар першых паездак беларускіх музыкаў на “Басовішча”.

У 1994 годзе выступіў як аўтар ідэі, заснавальнік і прадусар штогадовай цырымоніі Рок-каранацыя, якой займаецца і па сёньняшні дзень.

Юрый Цыбін сам выступае як паэт (аўтар зборнікаў “На ветру”, “Ноша”), піша па-расейску, супрацоўнічае як аўтар тэкстаў з шэрагам беларускіх і расейскіх кампазытараў, найперш з Алегам Елісеенкавым і Аленай Атрашкевіч. Песьні на ягоныя вершы гучалі ў выкананьні Аляксандра Саладухі, Іскуі Абалян, Аляксандра Буйнова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG