Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шлях дробнай сволачы” Евы Вежнавец


Першую кніжку Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” прэзэнтавалі ў Менску 22 лютага. У сядзібе Партыі БНФ гучалі развагі пра Беларусь і мастацтва. Ева Вежнавец – псэўданім Сьвятланы Курс, якая дэбютавала апавяданьнем у часопісе “Arche” ў 1998 годзе. Лепшае з таго часу склала зборнік апавяданьняў, які выйшаў у сэрыі “Кнігарня Нашай Нівы”.


Эва Вежнавец апошнія два гады жыве ў Польшчы. Падкрэсьлівае, што нібыта ў санаторыі, калі ня трэба турбавацца пра дабрабыт, а можна займацца выключна любімай справай. Пісьменьніца ўпэўненая, што вернецца ў Беларусь, але адкрыта гаворыць сваім слухачам, што баіцца вяртаньня:

“Наша краіна ўяўляе сабою вельмі цікавы лягічна выбудаваны абсурд, які яшчэ разваліцца ня хутка. І калі абстрагавацца ад таго, што адбываецца ў тваім жыцьці, то гэта нават вельмі цікава назіраць. Ну, і трэба глядзець пад ногі, каб своечасова адскочыць. Бо з гэтага абсурду можа адскочыць нейкая канструкцыя па галаве”.

Наша краіна ўяўляе сабою вельмі цікавы лягічна выбудаваны абсурд, які яшчэ разваліцца ня хутка
“Я зразумела, што ў гэтай краіне можна быць альбо вялікім чалавекам, альбо дробнай сволаччу”, -- заявіла Эва Вежнавец у часе прэзэнтацыі.

Аўтарка не пераймаецца, што да яе творчасьці дадаюць эпітэты “сацыяльная”, “фэміністычная”, “жаночая”:

“Хай мяне купляюць фэміністкі (ці бяруць, і чытаюць), хай антыфэміністкі. Хай бяруць, і чытаюць. Але калі чалавек бярэ нейкую рэч, і чытае як фэмінісцкую прозу, то ён дакапаецца, што гэта не фэмінісцкая проза. Гэта проза асобна ўзятага чалавека, у якога ёсьць свае недахопы. Я хачу, каб людзі бачылі сябе ў нейкія моманты свайго жыцьця”.

Адна з наведніц Тацяна прызналася, што даўняя аматарка творчасьці Эвы Вежнавец, і што прыйшла на прэзэнтацыі, каб пабачыць аўтарку:

Эва Вежнавец нагадвае мне часам тую жабку, якая торгаецца пад токам, калі яе трымае прэпараты
Чытачка: “Утвараецца ўражаньне, што нібыта ня ўсё згублена яшчэ. Што тут яшчэ можна ўсё ж штосьці ствараць”.

Літаратурны крытык Ганна Кісьліцына:

“Эва Вежнавец нагадвае мне часам тую жабку, якая торгаецца пад токам, калі яе трымае прэпараты. І яна больш ня ў стане выносіць электрычнасьць гэтага сьвету. А іншым разам мне здаецца, што Эва Вежнавец – сама прэпаратар. Яна выразае самыя хворыя часткі са свайго галаўнога мозгу, і ўстаўляе ў мастацкія тэксты. І менавіта таму ейная проза хапае за жывое”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG