Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Зьдзьвіжкоў на волі. Першыя фота <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Журналіст Аляксандр Зьдзівіжкоў па тэлефоне пацьвердзіў Радыё Свабода, што ён на волі і знаходзіцца ў Менску. Вось што Аляксандр Зьдзьвіжкоў распавёў пра тое, як апынуўся на свабодзе.


Аляксандар Зьдзьвіжкоў на волі



Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага, дзе сядзеў А.Зьдзьвіжкоў

"Мяне з рэчамі выклікалі з камэры, але я не выключаў, што павязуць у калёнію. Потым стала зразумела, што афармляюць выхад на волю.
За тры месяцы турмы стаў горш чуць, бачыць і страціў палову зубоў
Але проста за дзьверы выйсьці не далі. Насуперак маёй волі вывезьлі з ізалятару ў “газэлі” зь цёмнымі вокнамі на вакзал. Але ў Барысаў да маці я пакуль не паехаў, бо пачуваюся дрэнна. За тры месяцы турмы стаў горш чуць, бачыць і страціў палову зубоў.

Таму зараз галоўнае – паправіць здароўе. Турма – гэта адмоўны досьвед. Калі б я там прабыў болей, хаця б тры гады, баюся, стаў бы графам Монтэ-Крыста. У тым сэнсе, што стаў бы помсьціць усяму сьвету”, -- паведаміў Аляксандар Зьдзьвіжкоў.

Некалькі гадзінаў журналісты марна чакалі выхаду Аляксандра Зьдзьвіжкова з Валадаркі

XS
SM
MD
LG