Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Д.Мядзьведзеў удзельнічае ў сустрэчы прэзыдэнтаў


У Маскве, у Доме прыёмаў расейскага ўраду, пачаўся нефармальны саміт СНД. У ім удзельнічаюць прэзыдэнты ўсіх краінаў судружнасьці.


Упершыню ў такім мерапрыемстве разам з кіраўнікамі краінаў СНД прымае ўдзел і першы віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Кандыдат у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі возьме ўдзел у дыскусіі аб рэалізацыі сумесных праектаў у сацыяльнай і гуманітарнай сфэрах, якія падобныя на нацыянальныя праекты Расеі і якія ён курыруе. Акрамя таго, для спадара Мядзьведзева прысутнасьць на саміце – цудоўная магчымасьць лепш пазнаёміцца з кіраўнікамі краінаў, што ўваходзяць у СНД. Праўда, для двух прэзыдэнтаў – Расеі і Армэніі – гэты саміт стане апошнім.
XS
SM
MD
LG