Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Зьдзьвіжкова: “Мне падаравалі жыцьцё!”


Ганна Зьдзьвіжкова, маці Аляксандра Зьдзьвіжкова
Ганна Зьдзьвіжкова, маці Аляксандра Зьдзьвіжкова

Маці журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова Ганна Зьдзьвіжкова, якая жыве ў Барысаве, даведалася пра рашэньне Вярхоўнага суду аб вызваленьні яе сына па тэлефоне ад карэспандэнта “Радыё Свабода”.


“Якая радасьць! Дякуй, мне быццам жыцьцё падаравалі ! Сёньня я ў суд не змагла паехаць, бо дрэнна сябе адчувала. Надзея на такое рашэньне ў мяне была, але вельмі малая. Я вельмі шчасьлівая. Буду чакаць сына, спадзяюся яго адпусьцяць як мага раней”.

Калі вызваляць Аляксандра Зьдзьвіжкова? На гэтае пытаньне ягоны адвакат Мая Аляксандрава адказаць дакладна не змагла. Паводле актывіста Вячаслава Сіўчыка, які прыйшоў да суду на разгляд скаргі, рашэньне калегіі адносна Аляксандра Зьдзьвіжкова мусяць перадаць ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць журналіста цягам дня.

”Гэта можа адбыцца і ўвечары, але калі адвакат ці сваякі будуць кантраляваць гэты працэс, то ён можа прысьпешыцца. І яшчэ не меней гадзіны пройдзе на працэдуры вызваленьня ў самім ізалятары”, -- сказаў Вячаслаў Сіўчык.

Журналісты ад будынку Вярхоўнага суду накіраваліся да ізалятару на Валадарскага, каб сустрэць Аляксандра Зьдзьвіжкова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG