Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апошні саміт Пуціна


Сёньня ў Маскве пачынаецца нефармальны саміт кіраўнікоў краінаў СНД. У ім зьбіраюцца ўдзельнічаць абсалютна ўсе кіраўнікі краінаў, якія ўваходзяць у судружнасьць.


Гэта зьвязана перадусім з тым, што сёньняшні саміт стане апошнім для Ўладзімера Пуціна ў якасьці прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.

Расейская газэта “КоммерсантЪ” сёньня піша, што “на саміце спадар Пуцін мае намер рашыць некалькі задачаў: мабілізаваць суседзяў на барацьбу з Захадам супраць прызнаньня незалежнасьці Косава і бліжэй пазнаёміць іх з адным з кандыдатаў у прэзыдэнты – Дзьмітрыем Мядзьведзевым”.
XS
SM
MD
LG