Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьдзьвіжкова ўжо сёньня маюць вызваліць


Калегія Вярхоўнага суду зьмяніла ранейшы прысуд з трох гадоў на тры месяцы, улічваючы выключныя абставіны.


Таму да канца сёньняшняга дня А.Зьдзьвіжкова мусяць вызваляць, паведаміла адвакатка Мая Аляксандрава, якая прысутнічала на паседжаньні.

У Вярхоўным судзе Беларусі сёньня адбылося паседжаньне судовай калегіі па разглядзе касацыйнай скаргі былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова.

Журналіст апратэставаў прысуд Менскага гарсуду, які асудзіў яго на 3 гады зьняволеньня за распальваньне рэлігійнай варожасьці.

У суд Аляксандра Зьдзьвіжкова не прывезьлі. Паседжаньне праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.

Адвакатцы Аляксандра Зьдзьвіжкова стала вядома, што днямі журналіста перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталю, дзе ён праходзіў курс лячэньня, зноў у менскі сьледчы ізалятар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG