Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўным судзе Беларусі пачалося паседжаньне судовай калегіі па разглядзе касацыйнай скаргі былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова.


Журналіст апратэставаў прысуд менскага гарсуду, які асудзіў яго на 3 гады зьняволеньня за распальваньне рэлігійнай варожасьці.

У суд Аляксандра Зьдзьвіжкова не прывезьлі. Паседжаньне праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Рашэньне абяцаюць агалосіць да 11 гадзінаў.

Адвакатцы Аляксандра Зьдзьвіжкова Маі Аляксандравай стала вядома, што днямі журналіста перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталю, дзе ён праходзіў курс лячэньня, зноў у менскі сьледчы ізалятар. Аглядальнікі не выключаюць, што Аляксандру Зьдзьвіжкову будзе зьменены прысуд альбо мера стрыманьня, і ён выйдзе на волю.

XS
SM
MD
LG