Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: акцыя ў абарону правоў вайскоўцаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Былы кадравы вайсковец, прадстаўнік БХК Павел Левінаў вырашыў правесьці сваю акцыю менавіта напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, які адзначаецца 23 лютага. Гэтую ідэю падтрымаў яшчэ адзін “адстаўнік” – актывіст АГП Уладзімер Сіманковіч.


Паводле Паўла Левінава, мэтай акцыі было зьвярнуць увагу на факты парушэньня заканадаўства ў беларускім войску – да прыкладу, да выпадкаў выкарыстаньня працы жаўнераў, не зьвязанай зь нясеньнем службы – калі вайскоўцаў прымушаюць выконваць абавязкі дворнікаў або грузчыкаў.

Гарвыканкам не даў дазволу на правядзеньне гэтай акцыі, але й не забараніў яе, паколькі заяўлены спадаром Левінавым фармат імпрэзы – шэсьце, але з удзелам усяго двух чалавек – не падпадае пад азначэньне “масавага мерапрыемства”.

У чацьвер апоўдні Павел Левінаў і Ўладзімер Сіманковіч усклалі кветкі да помніка віцебскім воінам-інтэрнацыяналістам і прайшлі па вуліцах гораду да Сьвята-Георгіеўскай царквы, дзе паставілі сьвечкі для ўшанаваньня памяці ўсіх загінулых вайскоўцаў і за здароўе сёньняшніх абаронцаў Беларусі. Ад звычайных мінакоў абодва актывісты адасобілі сябе тым, што прымацавалі на грудзі бэйджыкі, дзе было напісана пра мэту іхнай акцыі. Па дарозе Левінаў і Сіманковіч адказвалі на пытаньні ўсіх цікаўных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG