Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: актывіста руху “За Cвабоду” дапыталі ў КДБ


Актывіста Руху “За свабоду” Эдварда Дмухоўскага дзьве гадзіны дапытвалі ў КДБ.


Гэта адбывалася ў другой палове дня 20 лютага.

Афіцэра Алега Жывушку цікавіла, апроч іншага, ці мае актывіст сувязі з консульствамі Літвы і Польшчы ў Горадні і ці змог бы ён працаваць на замежную выведку, каб надарылася такая магчымасьць? Актывіст адказаў адмоўна.

Эдвард Дмухоўскі мусіў даць расьпіску, што ён азнаёмлены з 342 артыкулам Крымінальнага кодэксу — пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
XS
SM
MD
LG