Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распачаў сёньня ў Горадні шэраг публічных лекцый, прысьвечаных “Году беларускай дзяржаўнасьці-2008”.


Выступ Краўцэвіча называўся “1918 год — парад незалежнасьці. Беларусы роўныя сярод роўных”.

Гісторык засяродзіўся на тым, чаму беларусы, адны зь першых сярод суседніх народаў абвясьціўшы незалежнасьць, ня здолелі яе ўтрымаць? Ён гаварыў пра Гарадзенскі беларускі полк, войска генэрала Булак-Булаховіча, слуцкіх паўстанцаў, якія змагаліся за свабоду сваёй краіны.

Паслухаць доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча прыйшло прыблізна сорак чалавек.

Публічную лекцыю наладзіла гарадзенская філія Руху “За свабоду”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG