Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд сеціва.


Чытачы Хартыі-97 абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў інтэрвію тэлеканалу Russia Today. Кіраўнік краіны прызнаўся ў тым, што Расея пагражае Беларусі падвойным падвышэньнем коштаў на газ цягам 2008 году. Меркаваньні наведнікаў сайту:

«Усе ягоны словы, дакладней, амаль усе, -- пыл, лухта, колькі мы ўжо чулі гэтай лухты. Часам усё ж, калі раззлуюць, ён прагаварыцца й выкажа тое, пра што з Пуціным дамаўляліся маўчаць. Кепска, што ўжо мала хто зьдзіўляецца (амаль прызвычаіліся), што чалавек з такім мысьленьнем камандуе гэтак доўга краінай».

«Інтэрвію нуднае, неарыгінальнае. Нічога новага, апроч аднаго моманту. Гэта асьцярожны публічны адказ на расейскія прапановы наконт фармату аб'яднаньня. Апроч таго, вельмі падобна да самаапраўданьня перад расейцамі з нагоды «схіленьня» на Захад і «залётаў» з Эўразьвязам».

На форумах парталу TUT.by таксама абмяркоўваюць выказваньні кіраўніка краіны. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яму нічога не замінае сысьці з пасады прэзыдэнта, а таксама нічога не замінае, каб застацца на ёй. Пры гэтым усё будзе залежаць ад таго, ці папросіць яго народ. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў:

«Тэрмінова! Трэба вылучыць тэрмінова на пасаду кіраўніка саюзнай дзяржавы. І бяз права сумяшчаць, займаць іншую пасаду».

«А народец наш, як заўсёды, пасьмяецца – павохкае... Замест таго, каб узяць ды харашэнька папрасіць НЕ ЗАСТАВАЦЦА...»

«Найлепшы спосаб пазбавіцца – накіраваць на падвышэньне! Хваліць трэба! Можа народ расейскі клюне, да сябе запросіць, як Рурыка».

«Згадваецца КВЗ году 2002 ці раней (каманда ЧП, адзін зь першых выступаў): «Усё – надаела быць прэзядзентам, усёў, на-да-е-ла! Да, надаела. У панядзельнік – каранацыя». Тады было сьмешна й весела...»

Чытачы «Наша нівы» абмяркоўваюць зьмешчаны на сайце газэты артыкул «МУС прызнаў наяўнасьць нэанацыстаў». У артыкуле прыведзеныя выказваньні прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў Андрэя Саладоўнікава, які не адмаўляе наяўнасьці ў Беларусі скінхэдаў ды іншых груповак такога кшталту. Меркаваньні:

«Саладоўнікаў ці лукавіць, ці мала ведае – скінхэды ёсьць добра арганізаванай структурай, якой не замінаюць. Калі б у менскага міліцэйскага кіраўніцтва было жаданьне, іх бы разьбілі, разьбілі б за пару месяцаў».

«Ды яшчэ й бойка на Сацыяльным маршы».

«Ды насамрэч гэта рыхтуюць грамадзтва да магчымых арыштаў беларускай апазыцыйнай моладзі. Цяпер гэта шыць пачнуць, а грамадзтву патлумачаць, што, маўляў, памятаеце, мы ж вас папярэджвалі, вось вам!»

Блогер Skryppa у сваім сеткавым дзёньніку байку: “А ці ведаеце вы, што у сярэднявечным ангельскім войску афіцэры пагардліва называлі жаўнераў "аленямі" - "deer"? Яны ўвесь час ганялі падначаленых і крычэлі: "Хадзем, Алень! Давай, Алень!" - "Come on, deer! Come on, deer!".
Гэта так злавала жаўнераў, якім прыходзілася сотні разоў на дзень чуць гэтую фразу, што яна пераўтварылася ў мянушку. І жаўнеры пачалі паміж сабой называць сваех афіцэраў "Come on, deer!". Так і нарадзілася слова "КАМАНДЗІР".
XS
SM
MD
LG