Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Візавы мур ствараецца і з боку Беларусі, і з боку Захаду”


МЗС Беларусі выступіў з адмысловай заявай, да якой спрычыніліся паведамленьні ў СМІ пра тое, што Беларусь, падвышаючы цэны на свае візы для замежнікаў, стварае “візавы мур”.


Прадстаўнік МЗС Андрэй Папоў падкрэсьліў, што ініцыятарамі падвышэньня кошту візаў сталі якраз эўрапейскі і амэрыканскі бакі. У выпадку з Эўропай кошт візаў для беларусаў быў падвышаны ў аднабаковым парадку са спасылкамі на пашырэньне зоны дзеяньня Шэнгенскіх пагадненьняў.

Сытуацыю камэнтуе палітоляг Андрэй Фёдараў:

“Безумоўна, гэта ўсё адбываецца з двух бакоў, і нельга казаць, што толькі нашы тут вінаватыя. І тут я магу пагадзіцца, што і Эўразьвяз, і Злучаныя Штаты, на мой погляд, памылковую палітыку вядуць. Таму тут абодва бакі рэагуюць на нейкія ініцыятывы. І ў дадзеным выпадку беларускія ўлады не застаюцца ўбаку і адказваюць адпаведна. Але на самой справе пачалі падвышаць першымі на Захадзе, прынамсі ў апошні раз, бо мы ведаем пра гісторыю ўваходу ў Шэнген суседзяў. Так што тут, безумоўна, пачалі заходнікі — і, на мой погляд, гэта памылка”.

Карэспандэнт: “То бок беларускія крыўды абгрунтаваныя?”

“Ну што значыць — абгрунтаваныя? Калі б ім хацелася не падвышаць, яны маглі б пайсьці іншым шляхам, чаго і патрабуе Захад — перамовы пачаць, выконваць усе патрабаваньні і г.д., калі б гэта іх так моцна бянтэжыла. Але ад гэтага яны абстрагуюцца, тут як быццам гэта і ні пры чым. А калі ўжо тыя, гледзячы на нашу пазыцыю, што мы ні на якія перамовы ўсур’ёз, па вялікім рахунку, не ідзем, тарыфы падвышаюць, значыць, мы робім у адказ. Фармальна гэта справядліва, па сутнасьці — не зусім. Але ня надта правільная палітыка і Захаду, які візавыя кошты падвышае. Бо гэта зьвязваць умовамі, на мой погляд, некарэктна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG