Праграма называецца «У рытме спорту», яна будзе прысьвечана здароваму ладу жыцьця, правільнаму харчаваньню і заняткам фізкультурай. Як часта будзе выходзіць перадача, і ці будзе яе весьці першая лэдзі Ўкраіны за грошы — тэлеканал не ўдакладняе.
Марына Парашэнка — лекарка паводле адукацыі, яна скончыла Кіеўскі мэдыцынскі інстытут і працавала лекарам у кардыялягічным аддзяленьні Кастрычніцкай клінічнай бальніцы ў Кіеве. Яна — прадстаўніца мэдыцынскай дынастыі: яе бацька Анатоль Перавядзенцаў некаторы час быў намесьнікам міністра аховы здароўя УССР.