Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня марыць пра расейскую шапку Манамаха. Толькі пра саюзную


Кіраўнік Беларусі хацеў бы адыгрываць ключавую ролю ў будучым кіраўніцтве саюзнай дзяржавы.


Учора ў інтэрвію тэлеканалу Russia Today і інфармацыйнаму агенцтву РИА «Новости» , адказваючы на пытаньне, ці хацеў бы ён ўзначаліць саюзную дзяржаву, Лукашэнка адказаў: “Вы што, лічыце, што толькі ў вашых кіраўнікоў павінны быць амбіцыі, каб узначаліць гэтае аб’яднаньне? Я ня быў бы палітыкам, і ня быў бы палітыкам Пуцін ці Мядзьведзеў, ці хто яшчэ, якія б у гэтым пляне не імкнуліся гуляць нейкую ролю у кіраўніцтве гэтым аб’яднаньнем”.

Паводле Лукашэнкі, некаторыя праблемы ў адносінах Масквы і Менску тлумачацца тым, што некаторым расейскім палітыкам не падабаецца рост папулярнасьці прэзыдэнта Беларусі сярод расейцаў. Разам з тым ён абверг наяўнасьць у яго якіх бы то ні было палітычных амбіцыяў у самай Расеі.

“Што тычыцца народжанай яшчэ пры Барысе Ельцыне легенды, што Лукашэнка імкнецца ў Крамлі шапку Манамаха схапіць і зьнесьці у Менск – гэта поўнае трызьненьне,” – сказаў беларускі кіраўнік.

Як расейцы ставяцца да А. Лукашэнкі?

Дадзеныя апытаньняў расейскага Фонда «Общественное мнение» аб стаўленьні расейцаў да Аляксандра Лукашэнкі

Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне «Як Вы ў цэлым ставіцеся да А. Лукашэнкі – добра, дрэнна ці абыякава», у працэнтах.

Добра Дрэнна Абыякава

Лістапад 2000 40 13 36

Верасень 2003 29 17 46

Люты 2004 23 30 39

Жнівень 2004 28 23 40

Верасень 2004 30 18 41

Кастрычнік 2004 22 19 46

Люты 2006 35 12 44

Студзень 2007 26 15 49

Сьнежань 2007 31 10 48

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG