Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня – 2 мільярды 750 мільёнаў даляраў


Cтолькі складае адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў 2007 годзе. Гэта дадзеныя Міністэрства статыстыкі і аналізу.


Параўнальна з 2006 годам адмоўнае сальда краіны ўзрасло ў паўтара разы.

Кіраўнік Дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук з гэтай нагоды згадвае:

«Летась, у лютым, улады ставілі задачу – выйсьці да канца году на станоўчае сальда зьнешняга гандлю і паслугамі ў памеры 500 мільёнаў даляраў. Гэтае заданьне з трэскам правалілі.

Калі ўраду ставяцца нерэальныя задачы, а ён іх прымае дзеля таго, каб супакоіць вышэйшага начальніка, дык і вынікі атрымліваюцца адпаведныя. На маю думку, можна сьмела казаць: гэта прыклад таго, як эканамічная палітыка пераўтвараецца ў ідэалягічны цырк.

Думаю, што ў бліжэйшыя 3-4 гады казаць пра тое, што сальда зьнешняга гандлю стане для Беларусі станоўчым, няма ніякіх рэальных падставаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG