Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: “БНР абвясьцілі рамантыкі”


25 сакавіка спаўняецца 90 гадоў абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. Як гэтае сьвята будуць адзначаць прадстаўнікі інтэлігенцыі?


Лідэр гурту “N.R.M.” Лявон Вольскі прапануе:

“Трэба проста ўзброіцца досьведам сьвяткаваньня, напрыклад, ірляндцаў і хадзіць па горадзе зь беларускай нацыянальнай сымболікай: надзець бел-чырвона-белыя шапкі, гальштукі, пальчаткі, мужчыны могуць быць у кілтах бел-чырвона-белых – атрыбутыку, карацей, альбо, як зараз гавораць, “мэрчэндайзінг...” Каб не было ў гэтыя сьвяце, так бы мовіць, “мартыралёгу”, які прысутнічае ў нацыянальных сьвятах беларускіх. А каб была весялосьць. Гэта ж Воля ўсё ж такі, сьвята Волі. Каб было весела. Заходзіць у бары, рэстарацыі, разьвешваць сымболіку там, калі гэта будзе магчыма, Каб проста было весела.

Карэспандэнтка: “А што для вас гэтае сьвята?”

“Для мяне гэта рамантычнае сьвята. Я спадзяюся, яно калі-небудзь будзе годна ацэненае. Гэта рамантыка. Людзі, якія рабілі Беларускую Народную Рэспубліку калісьці, яны былі не прагматыкамі, як цяперашняя ўлада, а рамантыкамі. Для мяне гэта рамантычны, высокі, сьветлы і даволі вясёлы дзень”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG