Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка затрымалі ўчора, 17 лютага, ва Ўзьдзе.


Міліцыянты кажуць, што Віктар Крываль нібыта заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і раздаваў мінакам улёткі. Прадпрымальнік запатрабаваў адваката, а таксама таго, каб працэс над ім вёўся па-беларуску.

Нагадаем, супраць Віктара Крываля ўжо вядзецца адміністрацыйная справа ў Менскім раённым судзе. Справу завялі пасьля таго, як спадара Крываля спынілі па дарозе ў Менск, дзе ў той дзень праходзіў мітынг прадпрымальнікаў.
XS
SM
MD
LG