Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: за надпіс “Вярніце ільготы” – пад суд


Электрамантажнік Аляксей Сарноў быў затрыманы міліцыянтамі яшчэ летась, уначы 17 сьнежня: на сьцены будынкаў ён наносіў надпіс “Вярніце ільготы”.


Цяпер сьледзтва па ягонай справе скончана. Пракуратура абвінавачвае хлопца ў хуліганстве й зьбіраецца перадаць справу ў суд. Аляксей Сарноў даведаўся пра гэта ў шпіталі: да яго прыйшоў участковы міліцыянт і ўзяў падпіску аб нявыезьдзе.

На пытаньне нашага карэспандэнта, навошта ён рабіў надпісы, Аляксей Сарноў адказаў, што не падтрымлівае палітыкі кіраўніцтва Беларусі й такім чынам выказваў свой пратэст.

Аляксею Сарнову 23 гады. Ён скончыў прафэсійна-тэхнічнае вучылішча й працуе электрамантажнікам у адной з прыватных фірмаў Горадні. Зь ягоных словаў, ні ў якія палітычныя, моладзевыя й іншыя арганізацыі не ўваходзіць.

XS
SM
MD
LG