Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Handelsblatt” : “Эўропа ці Беларусь, інтэграцыя ці ізаляцыя?”


Прэм'ер-міністар Косава Хашым Тачы і прэзыдэнт Фатмір Сэйдыю з новым косаўскім сьцягам
Прэм'ер-міністар Косава Хашым Тачы і прэзыдэнт Фатмір Сэйдыю з новым косаўскім сьцягам

“Эўропа ці Беларусь, інтэграцыя ці ізаляцыя?” — такі выбар бачаць для Сэрбіі нямецкія аглядальнікі.


Камэнтуючы рэакцыю Бялграду на рашэньне Прышціны абвясьціць незалежнасьць Косава, Handelsblatt піша пра пэўную адрознасьць пазыцыяў прэзыдэнта Барыса Тадзіча і прэм’ера Ваіслава Каштуніцы.

Абодва лідэры не прызнаюць аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Косава і заяўляюць, што ніколі не пагодзяцца з гэтым рашэньнем. Паводле прэзыдэнта Тадзіча, Сэрбія можа перайсьці на ніжэйшы ўзровень дачыненьняў з тымі краінамі, якія прызнаюць незалежнасьць Косава, хоць спыняць дачыненьні поўнасьцю ня будзе.

У сваю чаргу, прэм’ер Каштуніца выступае за тое, каб цалкам спыніць дыпляматычныя дачыненьні з тымі дзяржавамі, якія падтрымліваюць Прышціну. Паводле ягоных словаў, ЗША нясуць адказнасьць за ўчорашняе гвалтоўнае рашэньне, а іхнія эўрапейскія пасьлядоўнікі будуць упісаныя ў гісторыю Сэрбіі “чорнымі літарамі”.

Сэрбаў, якія жывуць у Косаве, Каштуніца заклікаў заставацца на месцы. Аналягічную заяву зрабіў і ягоны косаўскі апанэнт Хашым Тачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG