Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачатая крымінальная справа па забойстве ў ЗША беларуса


Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу ў сувязі з забойствам у 2006 годзе ў ЗША беларускага студэнта Аляксея Васілеўскага.


20-гадовы ўраджэнец Шчучына (Гарадзенская вобласьць) Аляксей Васілеўскі вучыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце.

У чэрвені 2006 г. ён трапіў у ЗША ў рамках праграмы “Праца і падарожжа”.

У горадзе Ўэлс, штат Мэн, ён уладкаваўся на працу ў адну зь мясцовых рэстарацыяў, у службу дастаўкі піцы.

Як паведамляла раней “Свабода”, 20 чэрвеня 2006 г. цела Васілеўскага знайшлі каля інтэрнату для замежнікаў, дзе ён жыў.

Паводле інфармацыі амэрыканскай паліцыі, сьмерць наступіла ад удару нажом. Расьсьледаваньнем займалася паліцыя штату Мэн.

Справа па-ранейшаму застаецца нераскрытай.

У Генэральнай пракуратуры Беларусі адмаўляюцца паведамляць яе падрабязнасьці, аргумэнтуючы гэта тайнай сьледзтва.

XS
SM
MD
LG