Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Харэўскі: ”Дзень Волі адзначу новай кнігай”.


Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд знаных беларусаў, адзначаць гэтую дату? Сёньня з развагамі на гэтую тэму – культуроляг, гісторык архітэктуры, супрацоўнік тыднёвіка “Наша Ніва” Сяргей Харэўскі.


Харэўскі: Як я буду сьвяткаваць? Ну, я спадзяюся, што выйдзе мая наступная кніжка. І прытарную да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі якую-небудзь сяброўскую прэзэнтацыю сваёй новай кнігі. У яе ўвойдуць эсэ, якія былі надрукаваныя ў “Нашай Ніве”. Розныя лекцыі, а таксама скрыпты з Радыё Свабода, у тым ліку там будуць тэксты, прысьвечаныя БНР. Гэткім чынам, я думаю, што з майго боку ўсё пройдзе цёпла. Паколькі я часова абмежаваны ў перамяшчэньнях, наўрад ці я здолею прыняць актыўны ўдзел у шэсьцях. Але, я думаю, сьведкам іх я стану.

Карэспандэнтка: “Што для вас абвяшчэньне БНР?”

Харэўскі: Гэта тое, што закадавана ў назьве гэтага сьвята – гэта Дзень Волі. Для мяне гэта сьвята Волі. Гэта ўрачыставаньне нашага жаданьня быць і быць самімі сабой. Гэта дзень, калі мы гаворым пра тое, што ёсьць каштоўнасьці, якія застаюцца нам дарагімі і праз 90 гадоў. І вось гэтае выяўленьне ўласнай волі, я думаю, самае істотнае ў гэты дзень.

XS
SM
MD
LG