Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту дробных бізнэсоўцаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


14:00 Акцыя скончылася.


14:40
Затрыманых Вячаслава Сіўчыка і Алеся Макаева зь Ленінскага РУУС перавезьлі ў Сьледчы камітэт.

14:00
Баранавічы. Суды над заяўнікамі мітынгу Мікалаем Чарнавусам, Алегам Пашко, Андрэем Макаравым і Анатолем Радзьковым сёньня не адбыліся. Людзей трымалі ў судзе з 9 раніцы да 13, потым паседжаньні перанесьлі на 19 лютага.

13:25 Правакатар спрабаваў сарваць акрэдытацыі ў журналістаў Літоўскага радыё і "Нямецкай хвалі". Міліцыя яго не чапала.

13:23 Прадпрымальнікі і грамадзкія актывісты разыходзяцца са скрыжаваньня вуліц Куйбышава і Камуністычнай.

13:15 Прадпрымальнікаў у будынак ОНТ не пусьцілі. Віктар Гарбачоў паведаміў, што другая група прадпрымальнікаў павінна перадаць пэтыцыю старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму. БТ знаходзіцца на вуліцы Макаёнка, 9.

13:00 Вольга Казуліна знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.




12:49 Вольгу Казуліну, дачку палітвязьня Аляксандра Казуліна, пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Раней яна выйшла на плошчу з расьцяжкай: "Свабоду ІП".




12:48 Спэцназ выцесьніў частку людзей з Кастрычніцкай плошчы да ўнівэрсаму "Цэнтральны", другую частку -- за Палац Рэспублікі.



12:45 На скрыжаваньні Куйбышава і Камуністычнай дарога заблякаваная спэцназам міліцыі. Яны не пускаюць прадпрымальнікаў на тэлебачаньне, куды тыя нясуць пэтыцыю.

12:40 Затрыманы грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Іх павезьлі ў Ленінскае РУУС.

12:38 Група прадпрымальнікаў у суправаджэньні журналістаў (разам прыкладна 40 чалавек) рушыць да будынку ОНТ, што на вуліцы Камуністычнай.




12:30 А.Мілінкевіч знаходзіцца зараз у Сьледчым камітэце на Сапёраў, 10. Яго дапытваюць па крымінальнай справе, якую завялі пасьля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

12:25 Байцы спэцназу міліцыі стварылі ланцуг і выцясьняюць людзей з Кастрычніцкай плошчы.










12:20 Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі пойдуць на тэлебачаньне дамагацца тэлеэфіру з чыноўнікамі. Паводле Віктара Гарбачова, калі б міліцыя не замінала правядзеньню акцыі, на плошчы сабраліся б каля паўтары тысячы чалавек, якія знаходзяцца побач -- у крамах, на ходніках вакол плошчы.






12:15 Журналістаў, лідэраў прадпрымальнікаў Алеся Таўстыку, Віктара Калея, лідэра АГП Анатоля Лябедзьку выцесьнілі за Палац Рэспублікі.

12:05 На плошчы Перамогі людзі ў цывільным затрымалі кіраўніка руху "За Свабоду!" Аляксандра Мілінкевіча. Яго запхнулі ў міні-аўтобус і павезьлі ў невядомым кірунку.

11:55 Журналістаў міліцыя папярэдзіла, каб тыя адышлі і не прыцягвалі ўвагу. На Кастрычніцкай плошчы зьявіліся лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Калей.




11:41 Да прыступак Палацу Рэспублікі падагналі два аўтазакі.




11:40 Кастрычніцкую плошчу патрулююць міліцыянты. Плошча пакуль пустая, на ёй стаіць вада -- там залівалі каток, але тэмпэратура цяпер плюсавая. На плошчы Свабоды стаіць дзясятак міліцэйскіх аўтобусаў.

10:20 Супрацоўнікі ДАІ перашкаджалі праехаць у Менск гомельскай прадпрымальніцы, сябры Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Ірыне Камінскай, паведамляе БелаПАН.

“На трасе Гомель-Менск нас спынілі супрацоўнікі ДАІ. Ад пачатку нам сказалі, што нашая машына ўгнаная, а пасьля – што ў дакумэнтах стаяць “ня тыя пячаткі”, - паведаміла І.Камінская.

“За тры дні да гэтага да мяне прыходзілі міліцыянэры. Казалі, што ў Менску будзе мітынг, патрабавалі, каб у гэты дзень я была дома, пагражалі крымінальнай справай”, - заявіла Ірына Камінская.



18 лютага а 12 гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яны пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.

“Людзі выйдуць, толькі невядома, у якой колькасьці. Я не чакаю вялікай колькасьці, бо не было матэрыялаў. Але бяз гэтых дзеяньняў кансалідацыі ня будзе. Таму гэтую плошчу робім. Намёты будзем спрабаваць паставіць.... Патрабаваньне, як і было на мітынгу 10 сьнежня, -- скасаваньне пункту 1.1 указу № 760 і іншых указаў, якія супярэчаць Канстытуцыі. Каб людзям далі працаваць”, -- заявіў выканаўца абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG