Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Ствараецца “Кіеўская ініцыятыва”

23.06.2009 17:22

Беларусь, Польшча і Украіна ствараюць праект “Кіеўская ініцыятыва” для паглыбленьня супрацоўніцтва ў праграме “Усходняга партнэрства”.

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Раісы Багатыровай, Рады нацыянальнай бясьпекі Беларусі, Польшчы і Украіны дамовіліся аб стварэньні такой ініцыятывы на сумеснай сустрэчы ў Кіеве.

“Мы правялі сёньня трохбаковую сустрэчу, у межах якой быў абмеркаваны шэраг пытаньняў, у прыватнасьці, аб супрацоўніцтве ў рэгіянальным аспэкце, аб узаемадзеяньні ў эканамічнай і палітычнай сфэрах, а таксама аб паглыбленьні супрацоўніцтва ў межах у”Усходняга партнэрства”, для чаго быў прыняты шэраг рашэньняў. У прыватнасьці, мы дамовіліся аб стварэньні праекту, які будзе мець назоў “Кіеўская ініцыятыва” – сказала Раіса Багатырова.

Паседжаньне кіраўнікоў працоўных групаў па выніках сёньняшняй сустрэчы адбудзецца ў верасьні.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile