Слухаць

Цяпер у эфіры

Экспэртыза Свабоды

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ

23.06.2009 14:58

Беларускі парлямэнт атрымае статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, але толькі пасьля таго, як Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне. Такое рашэньне сёньня было ўхваленае на чарговай сэсіі асамблеі, дзе прайшлі дэбаты па сытуацыі ў Беларусі.


У дэбатах па “беларускім пытаньні” ўзялі ўдзел паўтара дзясятка дэпутатаў. Ніводзін зь іх не пярэчыў супраць вяртаньня беларускаму парлямэнту статусу адмыслова запрошанага, аднак наконт таго, калі гэта можа адбыцца і якімі ўмовамі павінна быць абстаўлена, меркаваньні падзяліліся. Найбольш істотнай была папраўка наконт мараторыю на сьмяротнае пакараньне, ухваленая юрыдычным камітэтам ПАРЭ, які ўзначальвае Хрыстас Пургурыдэс. Вядомы сваім жорсткім падыходам да палітыкі беларускіх уладаў кіпрскі дэпутат, выступаючы з трыбуны Асамблеі, прапанаваў статус аднавіць, але толькі пасьля таго, як улады ўвядуць мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ён нагадаў пра тое, што сьмяротныя прысуды ў Беларусі па-ранейшаму выносяцца, а целы пакараных нават не выдаюць сваякам.

Віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Валеры Іваноў, які ўзначальваў афіцыйную дэлегацыю, даводзіў, што колькасьць сьмяротных прысудаў у Беларусі значна скарацілася (з 47 у 1998 годзе да двух — за апошнія гады). І што фармальна адмена сьмяротнага пакараньня ня ёсьць абавязковай умовай атрыманьня гасьцявога статусу. У канчатковым выніку, аднак, папраўка пра мараторый была ўхваленая Парлямэнцкай Асамблеяй.

Увогуле, прынятая дэпутатамі рэзалюцыя ахоплівае вельмі шырокі дыяпазон праблемаў, да вырашэньня якіх ПАРЭ заклікае беларускую ўладу. Гэта:

  • неадкладнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў;
  • спыненьне перасьледу і запалохваньня актывістаў апазыцыі;
  • спыненьне прымусовага прызыву на вайсковую службу апазыцыйных актывістаў, якія раней былі прызнаныя непрыдатнымі да яе;
  • скасаваньне перашкодаў пры рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў;
і шмат іншых умоў, зьвязаных з рэформай выбарчага заканадаўства, дзейнасьцю незалежных мэдыяў, правядзеньнем мірных акцыяў пратэсту…

Андрэа Рыгоні
Спэцдакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні асабліва падкрэсьліў важнасьць (і нават, паводле ягоных слоў, “рэвалюцыйнасьць”) таго палажэньня рэзалюцыі, у якім замацавана, што “да таго часу, пакуль у парлямэнце Беларусі ня будзе належным чынам прадстаўлена апазыцыя”, ПАРЭ будзе “забясьпечваць, каб дэлегацыя беларускай непарлямэнцкай апазыцыі запрашалася на кожную сэсію Асамблеі, а таксама кожны раз, калі ў парадку дня камісіі Асамблеі будзе фігураваць пытаньне пра Беларусь”.

Анатоль Лябедзька
Прадстаўнік Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька з трыбуны ПАРЭ гаварыў пра неабходнасьць сумеснай распрацоўкі апазыцыяй і ўладай “дарожнай мапы” дзеля ўступленьня ў Раду Эўропы. Цяперашнія магчымасьці для ўнутрыпалітычнага дыялёгу стварыў, паводле яго, эканамічны крызіс і тупіковая сытуацыя, у якую завяла Беларусь улада. Аляксандар Лукашэнка дамагаецца ад Захаду ўсё новых пазыкаў, і гэта, як лічыць лідэр апазыцыі, — спрыяльны момант дзеля таго, каб дамагацца правядзеньня ў краіне свабодных выбараў. Выступ Анатоля Лябедзькі суправаджаўся воплескамі дэпутатаў.

Валеры Іваноў
Віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Валеры Іваноў пасьля галасаваньня выглядаў расчараваным. У размове з журналістамі ён сказаў, што такое рашэньне для яго было нечаканым. Зрэшты, канчатковае юрыдычнае рашэньне ў гэтым пытаньні будзе прымаць Бюро Рады Эўропы ў верасьні. І да таго часу, як паведаміў спадар Іваноў, беларуская ўлада можа вярнуцца да разгляду пытаньня пра мараторый.

На працягу 60-гадовай гісторыі Рады Эўропы яшчэ не было прэцэдэнту, калі б краіна, якая ўжо мела статус адмыслова запрошанай у ПАРЭ, страціла яго, а праз шмат гадоў зноў аднавіла.

Намесьніца генэральнага сакратара Рады Эўропы Мод дэ Бур-Букікіё, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра гістарычныя паралелі, згадала толькі прыклад Грэцыі. У 70-я гады, пасьля ўсталяваньня ў гэтай краіне аўтарытарнага рэжыму, Грэцыя была выключана з Рады Эўропы. І паўторна прынята толькі пасьля таго, як да ўлады там прыйшоў дэмакратычны ўрад.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Кастусь
23.06.2009 16:04
Пасьля перавароту 1995-1996 гадоў, і узурпацыі улады Лукашэнкам на Беларусі няма ні парлямэнта, ні прэзідэнта.
Таму трэба пісаць і гаварыць так званы "парлямэнт" і так званы "прэзідэнт".
(т.зв. "парлямэнт" = палатка, т.зв. "прэзідэнт" = узурпатар)

Імя:: Павал2
23.06.2009 16:45
Кастусь, але каму больш паверыце трымаць уладу Пазьняку, які прадасьць нашую краіну Захаду і Габрэям за год ??
Уся гэтая "запазіцыя" - слабізна і жарт палітычны. Як бы дайшлі да улады маньшасьці нацыянальныя задушылі бы!

Імя:: Наталья
23.06.2009 19:00
Абсолютно согласна с Кастусем. Уже с 1999 года этот усатый человек з зачесом не является президентом Беларуси и незаконно удерживает власть путем фальшивых выборов и запугивания населения.
А вот с Павлом не согласна. Кого выберут белорусы, тот и будет президентом. Тот или этот, согласно открытым выборам. Неудачный избранник нами же будет переизбран через 4 года.
Аболютно уверена в том, что власть должна меняться в соответствии с прежней Конституцией РБ, которую Лукашенко через фальшивый референдум изменил под свою особу.
Кстати, прочтите Избирательный Кодекс Республики Беларусь. Там четко сказано и посейчас не изменено: ВОПРОСЫ СВЯЗАННЫЕ С ИЗБРАНИЕМ ПРЕЗИДЕНТА НА РЕФРЕНДУМ НЕ ВЫНОСЯТСЯ.
Так что Лукашенко не просто должен уйти, а еще и нести уголовную ответственность за незаконный захват власти.
Ну и причем здесь Запад и евреи?

Імя:: VadziK Горад:: Менск
23.06.2009 19:29
Прычым да гэтага мараторый?
Хай правядуць празрыстыя выбары, пасля можна далучаць. Аб чым абраныя дэпутаты могуць размаўляць з назначэнцамі???

Імя:: Павал2
23.06.2009 19:46
Шаноўная, я ж за тое, каб Беларусы свабодна выбралі без капіталу Амерыкі і Зьвязу - самі ...і каб меньшасьць не вырашала праблем Беларусау, меньшасьць аб большасьці не павінна вырашаць. За грошы можна зрабіць рэвалюцыю, але ці на доуга улада тая утрымаецца.
Што робіцца у Латвіі,Літве, Польшчы....ці Вы толькі тое чытаеце,што Вам з пад запазухі Пазьняк дае??
Дарэчы добра трымаецца за нашыя падаткі!

Імя:: Павал2
23.06.2009 19:49
Бо даюць на разрубу грошы і за гэтыя грошы Вы спадзяецеся купіць свабоду?

Імя:: Павал2
23.06.2009 19:51
Улады за грошы Захаду Вам захацелася і купленай свабоды? Ну дык мне даўно ўжо ясна
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile