Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

А. Кароль: "Да гэтага часу імпэрыялізм "падае"

23.07.2008 17:47

Чаму Аляксандар Лукашэнка не падтрымаў антызаходнюю рыторыку вэнэсуэльскага прэзыдэнта, абмежаваўшыся заявамі пра плённасьць двухбаковых адносінаў? Меркаваньне галоўнага рэдактара газэты «Новы час» Аляксея Караля

«Што тычыцца палітычнага складніка беларуска-венэсуэльскага супрацоўніцтва, то ён відавочны - і я б сказаў, што ён ня вельмі прывабна выглядае, бо гэта палітычнае сяброўства двух аўтарытарных кіраўнікоў.

Уга Чавэс – уплывовая фігура ў сваім рэгіёне сярод пэўнага кола краінаў. Рыторыка наконт падзеньня амэрыканскага імпэрыялізму патыхае рыторыкай часоў халоднай вайны. Да гэтага часу імпэрыялізм “падае”, а мы ніяк ня можам падняцца да гэтага ўзроўню. 

Таму вы слушна заўважылі, што Лукашэнка ад такой дэманстрацыі прыхільнасьці старым стэрэатыпам як бы адмяжоўваецца. Тым больш на фоне хай сабе і імітацыйных крокаў беларускіх уладаў да пашырэньня стасункаў з Захадам гэта ніякай карысьці беларускаму афіцыйнаму боку не прыносіць”, -- мяркуе Аляксей Кароль.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Мікола2 Горад:: Litva
24.07.2008 07:15
Два выдатныя змагары з імпэрыялізмам пакажуць ЗША як трэба жыць ваюючы з лукамі, стрэламі і коп'ямі, яшчэ дзядуля Ф. Кастра з Кубы параіць як пад зад імпэрыялізму пнуць капытам. Пабольш такіх макаронаў на вушы беларусам і жыцьцё
расквіце нібы пры камунізме ў бальшавікоў.
Ад лукашэнкаўскага сацыялізму ўжо каля 1 млн. беларусаў з'беглі на цяжкую і брудную працу ў Расею - правадыр тупа не разумее, што яны там дабраахвотна будуюць расейскім алігархам-чэкістам капіталізм.
Лепей ляпатаці пра вайну з імпэрыялізмам за акіянам чым разбудоўваць сваю Бацькаўшчыну? Проста цялячы аптымізм апанаваў усю Беларусь і цялячы розум авалодаў беларусамі.
Камэнтары 1 (з 1)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ