Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Эканоміка

Іран будуе ў Беларусі дзьве ГЭС

21.07.2008 10:19

Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка Ірану ў Беларусі Шафіі перадае іранскае агенцтва Irіb.


У выніку перамоваў паміж адной зь іранскіх кампаніяў і беларускім бокам, былі падпісаныя адпаведныя дамовы. Памеры першай, у якой гаворка ідзе пра неабходнае аснашчэньне Гарадзенскай ГЭС, складаюць 8,6 мільёнаў даляраў. Памеры другой - будаўніцтва новай ГЭС на Нёмане - складаюць 110 мільёнаў эўра.

У адпаведнасьці з мэмарандумам аб будаўніцтве новай гідраэлектрастанцыі іранскі бок возьме на сябе выкананьне ўсіх трох этапаў праекту: праектаваньне, будаўніцтва і аснашчэньне станцыі неабходным абсталяваньнем.

Абедзьве станцыі будуць мець дзьве турбіны.

Як падае Irіb, разьвіцьцё ГЭС у краіне зьвязана з падвышэньнем ўсясьветных коштаў на нафту.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
21.07.2008 12:42
Вельмі сумневаюся ў паспяховасці гэтых праектаў. Іран дзельнічае ў пабудове ГЭС у Таджікістане ( вялікі праект) , а таксама шэрагу праекту "парсамоўных краін".
Бадай, гэта толькі абяцаньне -чарвячок для Лукашэнкі....

Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
22.07.2008 05:00
Аснашчэньне станцый неабходным абсталяваньнем з Ірану даволі праблематычна па якасьці гэтага абсталяваньня, але магчыма адпавядае якасьці МАЗ-аў.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile